Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР зноў запусьціла балістычную ракету — трэці раз за 8 дзён


Кім Чэн Ын назірае за запускам балістычнай ракеты 31 ліпеня, архіўнае фота
Кім Чэн Ын назірае за запускам балістычнай ракеты 31 ліпеня, архіўнае фота

Паўночная Карэя зрабіла новы запуск снарада раніцай 2 жніўня паводле мясцовага часу. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы. Адзін з суразмоўцаў сказаў, што запуск не ўяўляў пагрозы для Злучаных Штатаў. Крыніца не ўдакладніла, колькі менавіта снарадаў было выпушчана.

Вядома яшчэ мінімум пра два падобныя эпізоды. 25 ліпеня быў першы запуск ракетаў за больш чым два месяцы з дня, калі лідэр КНДР Кім Чэн Ын і прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пагадзіліся аднавіць перамовы аб ядзерным раззбраеньні. Трамп назваў прыпыненьне КНДР ракетных пускаў на 20 месяцаў значным замежнапалітычным дасягненьнем адміністрацыі.

31 ліпеня запусьцілі ня менш як дзьве ракеты. Паведамлялася, што яны праляцелі 250 км, вышыня ў сярэднім склала 30 км. У Паўднёвай Карэі мяркуюць, што запускі былі зроблены ў рамках выпрабаваньня новых узбраеньняў.

КНДР назвала мінулы запуск папярэджаньнем суседу за супрацу з ЗША ў вайсковай сфэры. Паўднёвая Карэя заклікае Паўночную спыніць запускі балістычных ракетаў. Паўднёвакарэйскія ўлады падкрэсьліваюць, што выпрабаваньні не спрыяюць зьняцьцю напружаньня на Карэйскім паўвостраве.

У пачатку ліпеня Міністэрства замежных спраў Паўночнай Карэі заявіла, што можа адмяніць мараторый на ядзерныя выпрабаваньні і выпрабаваньні ракет далёкага радыюсу дзеяньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG