Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Вялікай Брытаніі выдзеліў дадатковыя 2 мільярды фунтаў на Brexit без пагадненьняў


Урад Вялікай Брытаніі выдзеліў дадатковыя 2,1 мільярда фунтаў стэрлінгаў (2,6 мільярда даляраў) на падрыхтоўку да выхаду з Эўрапейскага Зьвязу без пагадненьня, тым самым падвоіўшы раней адведзеную на Brexit суму, паведамляюць агенцтвы Reuters і Bloomberg.

Рашэньне аб выдзяленьні дадатковых сродкаў прыняў новы міністар фінансаў Вялікай Брытаніі ​Саджыд Джавід. Палова грошай пойдзе на паляпшэньне памежнай і мытнай інфраструктуры і забесьпячэньне доступу да крытычна важных мэдыцынскіх тавараў. Іншыя сродкі пры неабходнасьці дадуць дзяржаўныя ведамствы.

Як адзначае Bloomberg, сёлета на Brexit выдаткавалі ўжо 4,3 мільярда фунтаў, а агульная сума дасягнула 6,3 мільярда фунтаў стэрлінгаў (больш за 7,6 мільярда даляраў).

Вялікая Брытанія павінна была пакінуць Эўразьвяз яшчэ 29 сакавіка, аднак парлямэнт адхіліў усе прапановы ўраду экс-премьера Тэрэзы Мэй. 10 красавіка Мэй і лідэры Эўразьвязу на экстраным саміце ў Брусэлі дамовіліся аб працягу тэрміну Brexit да 31 кастрычніка.

24 ліпеня прэм’ер-міністрам Вялікай Брытаніі стаў Борыс Джонсан. Ён заяўляў, што Брытанія пакіне Эўразьвяз да 31 кастрычніка, нават калі давядзецца зрабіць гэта без пагадненьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG