Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чорнае мора ўдвая бруднейшае, чым Міжземнае


У Чорным моры знаходзіцца амаль удвая больш сьмецьця, чым у Міжземным, гаворыцца ў паведамленьні дэлегацыі Эўрапейскага зьвязу ва Ўкраіне.

На падставе дасьледаваньняў, праведзеных з 2017 году ў прыбярэжных водах Грузіі, Украіны, Расеі і ў адкрытым моры, ЭЗ заяўляе, што 83 адсоткі марскога сьмецьця складае плястык, «а менавіта бутэлькі, абгорткі ад цукерак і пакеты».

Вялікія рэкі Ўкраіны нясуць у мора ад 6 да 50 адзінак сьмецьця за гадзіну.

Такім чынам, у Чорным моры ёсьць 90,5 прадмета сьмецьця на квадратны кілямэтар. Для параўнаньня, у Міжземным моры іх 50.

Акрамя таго, у дасьледаваньнях Чорнага мора паказана, што «канцэнтрацыя некаторых забруджвальных рэчываў перавышае парогавае значэньне».

Некаторыя знойдзеныя хімічныя рэчывы небясьпечныя для марскога жыцьця і жыцьця чалавека.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG