Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мюлер: «Мы зможам выставіць Трампу абвінавачваньні ў перашкодзе правасудзьдзю, калі ён пакіне пасаду прэзыдэнта»

абноўлена

Робэрт Мюлер
Робэрт Мюлер

Былы спэцпракурор Робэрт Мюлер даў публічныя паказаньні ў Кангрэсе аб сваім двухгадовым расьсьледаваньні меркаванага расейскага ўмяшальніцтва ў выбары ЗША ў 2016 годзе.

Мюлер адзначыў, што абмяжуе паказаньні рамкамі публічнай вэрсіі дакладу, бо дадатковая інфармацыя можа нашкодзіць расьсьледаваньню. У прыватнасьці, ён адмовіўся камэнтаваць, хто і якім чынам даў распараджэньне пра пачатак «расейскага расьсьледаваньня» і факт вывучэньня іншых краін, акрамя Расеі, на прадмет умяшаньня ў амэрыканскія выбары.

Таксама Мюлер сказаў, што паміж асяродзьдзем прэзыдэнта Дональда Трампа і Расеяй «было 126 кантактаў», хоць у справаздачы сказана, што расьсьледаваньне не знайшло доказаў змовы штаба Трампа з Расеяй.

Адказваючы на пытаньні кангрэсмэнаў, былы спэцпракурор неаднаразова падкрэсьліў, што Трампа нельга прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці за стварэньне перашкодаў правасудзьдзю, пакуль ён займае пасаду прэзыдэнта.

Жывую трансьляцыю слуханьняў зь перакладам на расейскую мову вядзе тэлеканал «Настоящее время».

Міністэрства юстыцыі ў панядзелак паведаміла Мюлеру, што ён павінен прытрымлівацца публічнай вэрсіі дакладу і ня можа «абмяркоўваць паводзіны трэціх асоб, якім не былі выстаўленыя абвінавачваньні». І дэмакраты, і рэспубліканцы ў Юрыдычным камітэце і Камітэце па выведцы Палаты прадстаўнікоў заявілі, што гэта не перашкодзіць ім задаваць жорсткія пытаньні з мэтай атрымаць дадатковыя зьвесткі.

У сакавіку 2019 году каманда Мюлера завяршыла працу над дакладам пра меркаванае ўмяшаньне Расеі ў прэзыдэнцкія выбары 2016 году ў ЗША. Двухгадовае расьсьледаваньне даказала спробы Масквы паўплываць на амэрыканскі выбарчы працэс. Але сувязяў паміж перадвыбарчым штабам прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і Крамлём сьледчыя не знайшлі. Пры гэтым Мюлер не прыйшоў да адназначнай высновы, ці спрабаваў Трамп перашкаджаць правасудзьдзя.

Масква сваё дачыненьне да выбараў у іншых дзяржавах катэгарычна адхіляе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG