Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Санкт-Пецярбургу забілі ЛГБТ-актывістку Алену Грыгор’еву


Паліцыя Санкт-Пецярбургу затрымлівае актывістку Алену Грыгор’еву на акцыі пратэсту супраць дыскрымінацыі ЛГБТ, 17 траўня 2019 году
Паліцыя Санкт-Пецярбургу затрымлівае актывістку Алену Грыгор’еву на акцыі пратэсту супраць дыскрымінацыі ЛГБТ, 17 траўня 2019 году

У Санкт-Пецярбургу забілі ЛГБТ-актывістку Алену Грыгор’еву. Пра гэта паведамляе «Фонтанка», інфармацыю таксама пацьвердзіў праваабаронца Дынар Ідрысаў.

Паводле выданьня, цела актывісткі было знойдзенае 21 ліпеня ў кустах недалёка ад дома, у якім яна жыла. У яе зафіксаваныя прыкметы задушэньня, парэзаная сьпіна і твар. Крыміналісты выявілі, што Грыгор’ева памерла ў ноч зь пятніцы на суботу.

Праваабаронца Дынар Ідрысаў паведаміў, што Грыгор’евай рэгулярна паступалі пагрозы забойствам у сувязі зь яе дзейнасьцю. Яна зьвярталася ў паліцыю, але праваахоўныя органы не рабілі з гэтай нагоды ніякіх дзеяньняў.

Акрамя ўдзелу ў акцыях пратэсту за правы ЛГБТ, актывістка таксама выступала на мітынгах у падтрымку крымскіх татараў, дальнабойшчыкаў і сясьцёр Хачатур'ян. Ёй быў 41 год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG