Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі блогер-падарожнік Лёня Пашкоўскі расказвае пра антыуйгурскі тэрор у Кітаі ВІДЭА


Прызнаны летась чытачамі расейскай вэрсіі часопісу National Geographic Traveler найлепшым travel-блогерам мянчук Лёня Пашкоўскі пабываў у населенай уйгурамі кітайскай правінцыі Сіньцзян.

Апошнімі гадамі міжнародныя мэдыі пачалі шмат гаварыць пра тое, што ў Кітай пачаў масавы перасьлед і практычна рэпрэсіі уйгураў у Сіньцзяне. Пачыналася ўсё з таго, што ў рэгіёне ўвялі вельмі строгія захады бясьпекі, татальнае сачэньне і кантроль за прадстаўнікамі этнічнай меншасьці.

Цяпер жа гаворка ідзе пра тое, што сотні тысяч уйгураў зьмешчаныя ў папраўчыя лягеры: афіцыйны Кітай называе іх лягерамі перавыхаваньня, прэса і самі уйгуры называюць іх канцэнтрацыйнымі лягерамі.

Журналістаў ужо некалькі гадоў не дапускаюць у Сіньцзян, таму дакладных зьвестак пра тое, што там на самой справе адбываецца, вельмі мала.

Героі роліка — трое уйгураў і замежнік, які летась падарожнічаў па Сіньцзяне — расказваюць пра тое, як насамрэч выглядаюць справы ў рэгіёне і што ўлады робяць з уйгурамі.

Пашкоўскі апісвае свой блог «Хочу домой» як праграму аб падарожжах на цёмны бок Зямлі – туды, дзе страшна, небясьпечна, дрэнна і няўтульна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG