Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы віцэ-прэм’ер пра далучэньне Беларусі да WTO: Прагрэс відавочны, але ўступім яшчэ ня заўтра


Аляксандар Турчын
Аляксандар Турчын

Самыя складаныя на дадзеным этапе перамоўнікі па ўступленьні Беларусі ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю (World Trade Organization, WTO, СГА) — гэта ЗША і Эўразьвяз, заявіў у інтэрвію праграме «Контуры» тэлеканалу ОНТ першы віцэ-прэм’ер Беларусі Аляксандар Турчын.

«Насамрэч, мы, напэўна, ім удзячныя, бо яны скрупулёзна падыходзяць па кожным пункце дакладу рабочай групы, і для нашых дзяржаўных органаў гэта таксама плюс. Можа быць, на тыя рэчы, на якія мы глядзелі са свайго боку, нам дэманструюць погляд з другога, каб паглядзець на тыя або іншыя працэсы крышку па-іншаму, і насамрэч іх падкарэктаваць», — сказаў Турчын.

Як паведамлялася раней, першы віцэ-прэм’ер узначальваў беларускую дэлегацыю на 12-м афіцыйным пасяджэньні рабочай групы WTO па далучэньні Беларусі, якое прайшло 11 ліпеня ў Жэнэве.

У пасяджэньні ўзялі ўдзел прадстаўнікі больш за 50 краін-удзельніц WTO. Турчын праінфармаваў удзельнікаў пасяджэньня аб разьвіцьці беларускай эканомікі, прасоўваньні па шляху ўступленьня ў WTO і выніках, дасягнутых з моманту папярэдняга пасяджэньня рабочай групы ў лютым 2019 году.

Камэнтуючы вынікі перамоваў, Турчын у этэры ОНТ адзначыў:

«Прагрэс відавочны. За гэты кароткі пэрыяд мы зрабілі вельмі шмат — гэта адзначаюць і нашы партнэры, і кіраўніцтва WTO. Я не хачу сказаць, што мы ўжо заўтра ўступім, таму што яшчэ шмат ёсьць пытаньняў , якія патрабуюць абмеркаваньня, прычым не выключаючы абмеркаваньня на самым высокім узроўні. Мы для сябе паставілі нейкі дэдлайн — гэта 12-я міністэрская канфэрэнцыя ў Нур-султане ў наступным годзе ў чэрвені».

Беларусь пачала працэс уступленьня ў WTO ў 1993 годзе і цяпер знаходзіцца на завяршальным этапе далучэньня да арганізацыі, якая аб’ядноўвае 164 краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG