Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве ўначы абстралялі з гранатамёта ўкраінскі тэлеканал


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Кіеве ўначы 13 ліпеня невядомы стрэліў з гранатамёта ў фасад будынка ўкраінскага тэлеканала, разьмешчанага на вуліцы Дзегцяроўскай, паведамілі ў аддзеле камунікацыі паліцыі Кіева.

У ведамстве не ўдакладнілі назву тэлеканала, але паводле інфармацыі ўкраінскіх СМІ, у абстраляным будынку месьціцца тэлеканал «112 Украіна», які зьвязваюць з прарасейскім палітыкам, кумам Пуціна Віктарам Медзьведчуком. Камэнтары кіраўніцтва тэлеканала пакуль адсутнічаюць.

Пра гук, падобны на выбух, паліцыі паведамілі мясцовыя жыхары.

«Прыбыўшы на выклік, паліцыянты выявілі пашкоджаны фасад будынка і ачапілі тэрыторыю, прылеглую да месца злачынства. Пры адпрацоўцы знайшлі адстраляны тубус гранатамёта, які накіруюць на правядзеньне экспэртызы», — гаворыцца ў паведамленьні паліцыі.

У Кіеве ўведзеная спэцапэрацыя па затрыманьні стралка, зьвесткі пра здарэньне ўнесьлі ў Адзіны рэестар дасудовых расьсьледаваньняў па артыкуле аб тэрарыстычным акце.

13-16 ліпеня канал пакажа фільм пра «грамадзянскі канфлікт» на Данбасе з Пуціным і Медзьведчуком у галоўных ролях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG