Вярхоўная прадстаўніца Эўразьвязу ў пытаньнях вонкавай палітыкі і палітыкі бясьпекі Фэдэрыка Магерыні 9 ліпеня абвясьціла аб шэрагу намінацый на высокія пасады.
У прыватнасьці кіраўніком дэлегацыі ЭЗ у Беларусі намінаваны Дырк Шубэль. Год таму ён наведваў Беларусь у складзе дэлегацыі Эўразьвязу. На той момант ён быў кіраўніком аддзелу двухбаковых дачыненьняў з краінамі «Ўсходняга партнэрства» Эўрапейскай службы вонкавых дзеяньняў.
Афіцыйна на пасаду ён мае быць прызначаны пасьля атрыманьня агрэману ад беларускага боку.
Цяперашняя кіраўніца дэлегацыі ЭЗ у Беларусі Андрэа Віктарын намінаваная на пасаду кіраўніцы дэлегацыі ў Армэніі.