Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі запрасіў Пуціна на перамовы ў Менск: «Давайце пагаворым, чый Крым і каго няма на Данбасе»

абноўлена

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі адрэагаваў на жаданьне расейскага і ўкраінскіх тэлеканалаў правесьці супольны тэлевізійны мост і заклікаў украінцаў не паддавацца маніпуляцыям.

У часе свайго звароту да ўкраінцаў, які ён прамаўляў і па-ўкраінску, і па-расейску, Уладзімір Зяленскі таксама зьвярнуўся да Пуціна:

«Хачу зьвярнуцца да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Трэба пагаварыць? Трэба. Давайце. Абмяркуем, чый Крым і каго там няма на Данбасе».

«Кампанію для размовы прапаную наступную: я, вы, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, прэм’ер Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй, канцлер Нямечыны Ангела Меркель, прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон. Месца? Думаю, Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка з задавальненьнем прыме нас з вамі ў Менску».

«Мы не мяняем і не адмаўляемся ні ад якіх дыпляматычных фарматаў. Мы прапануем пагаварыць. Бо трэба ж пагаварыць, праўда?»

Крэмль думае

Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзьмітры Пяскоў расказаў РИА Новости, што «падобная ініцыятыва толькі заслугоўвае найвышэйшай ацэнкі». Ці згодзіцца Пуцін на сустрэчу, ён не сказаў, але паабяцаў, што ініцыятыву разглядзяць:

«Па-першае, трэба зразумець, ці ёсьць пэрспэктывы ў такой сустрэчы, — тлумачыў Пяскоў. — Па-другое, трэба зразумець, што за новы фармат прапануецца».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG