За сьпінай, як ні цяжка паверыць, першая палова 2019 году з гучнымі і чаканымі прэм’ерамі. Мы падрыхтавалі сьпісак фільмаў — ад расслабленага сямейнага прагляду да псыхалягічнай мясарубкі ў поўным адзіноцтве — якія лепш не абыходзіць бокам.
1. Transit
Рэдка мінулае і сучаснасьць зьліваюцца гэтак жа шакавальна і тонка, як ў «Транзыце», фільме заснаваным па аднайменным рамане Ганны Сэгерс 1942 году. Але замест Другой Сусьветнай вайны падзеі разгортваюцца ў сучаснай Эўропе, дзе габрэяў замянілі ўцекачы-нелегалы з краінаў Блізкага ўсходу, а карныя аддзелы Трэцяга Рэйху — паліцэйскія рэйды.
2. Booksmart
Прагрэсіўная і інклюзіўная камэдыя «Booksmart» (у някідкім расейскім перакладзе — «Образование») разбурае клішэ пра падлеткаў і апавядае пра дзьвюх дзяўчат-старшаклясьніц, якія вырашалі перастаць быць ціхонямі і пайсьці ў адрыў перш чым скончыць навучаньне.
3. The Souvenir
Што мы павінны людзям, якіх любім? Гэта адно з многіх невырашальных пытаньняў, узьнятых ў гэтым па-балючаму прыгожым партрэце таксічных адносін паміж маладой амбіцыйнай студэнткай Джулі і старэйшым за яе гераінавым наркаманам Энджы. Яна хоча здымаць фільмы і яе цікавіць навакольны сьвет; ён, з характэрным цынізмам і гневам, ня можа не спыніцца на шляху разбурэньня. Гэтая драма, заснаваная на эпізодзе з жыцьця яе рэжысэркі Джааны Хог, па-ціхаму разбуральная: мякка, амаль непрыкметна, падзеі імкнуцца да эмацыйнай кульмінацыі, сумяшчаючы элемэнты рэалізму і імпрэсіянізму.
4. Climax
Новы правакацыйны фільм францускага рэжысэра Гаспара Наэ прыйдзецца па душы ўсім аматарам экспэрымэнтальных псіхадэлічных фільмаў. У тым, што адчуваецца больш-менш у рэжыме рэальнага часу, мы назіраем групу маладых людзей, якія завязаюць у крыках і галюцынацыйным хаосе пад неверагодны дыска-тэхна саўндтрэк. Галавакружныя, акрабатычныя танцы ды дзіўная фізычная і эмацыянальная праца актораў ствараюць ўражаньне вечарынкі ў восьмым коле пекла.
5. Apollo-11
Натхняльны, прыгожы і кранальны «Апалён-11» узносіць дакумэнтальны жанр на зусім іншы ўзровень. Цяжка паверыць? Толькі паглядзіце на трэйлер.
Замест апавядальніка альбо «гаваркіх галоваў» у фільме выкарыстаны выключна архіўныя кадры і аўдыё. Гэта дадае новае вымярэньне знакамітым падзеям; слухаючы знакамітыя словы Ніла Армстранга — «Гэта адзін маленькі крок для чалавека» — у кантэксьце выпадковай размовы, мы быццам самі пераносімся ў слаўны момант чалавецтва.
6. Aladdin
Паўсюдна чакалася, што адаптацыя любімага ўсімі «Аладзіна» Гаем Рычы будзе жудаснай. Але насамрэч, выйшла жыва, маляўніча і сьмешна.
Здаецца, што сам Уіл Сьміт, які грае Джына, быццам знаходзіцца ў пастцы ўнутры лямпы: пасьля дзесяцігодзьдзяў важных і «сур’ёзных» роляў («Пасьля нашай эры» і «Прывідная прыгажосьць») Сьміт нарэшце выкарыстоўвае свой шанец разьняволіць сябе зноў.
7. Hotel Mumbai
Нават калі вы скептычна ставіцеся да індыйскіх фільмаў, «Гатэль Мумбай» — гэта не тыповы Балівуд. Фільм зьвяртаецца да падзей 26 лістапада 2008 году, калі Мумбай пацярпеў ад сэрыі тэрарыстычных нападаў. Пастаяльцы і пэрсанал пяцізоркавага «Тадж-Махал Паласу» барыкадуюцца ў гатэлі, але ў апошні момант з вуліцы туды заскокваюць некалькі чалавек і адкрываюць страляніну. Нягледзячы на цяжкую тэму, атрымаўся ідэальны трылер для мультыплексаў: тэхнічна бездакорны, з зорным акторскім складам і пераканаўчым саспэнсам.
Кацярына Яроміч
«Варта» — суб’ектыўны агляд падзеяў у літаратуры ды, шырэй, у мастацтве і культуры. Меркаваньні перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.