Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны Балтыі канчаткова адключаюцца ад постсавецкіх ліній электраперадач


Кіраўнікі Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Эўракамісіі зацьвердзілі каляндар работ па адключэньні ліній электраперадач (ЛЭП) краін Балтыі ад постсавецкай сыстэмы і іх сынхранізацыі з Заходняй Эўропай, паведамляе delfi.lt.

У пагадненьні прадугледжваецца, што сынхранізацыя павінна быць рэалізаваная найпазьней да 2025 года, а Эўракамісія будзе ўдзельнічаць у перамовах з Расеяй і Беларусьсю з мэтай зладжанага адключэньня.

Пракладка кабэлю ў Польшчу Harmony Link, які ўзмоцніць магутнасьці перадачы электраэнэргіі, павінна пачацца ў 2023 годзе.

Праектам сынхранізацыі краіны Балтыі спадзяюцца зьнізіць залежнасьць ад Масквы. Літва, Латвія і Эстонія цяпер дзейнічаюць у сынхронным рэжыме ў так званым кальцы постсавецкай электраэнэргетычнай сыстэмы БРЭЛЛ і залежаць ад дыспэтчарскай у Маскве і электрасетак Расеі.

Пасьля доўгіх узаемных спрэчак краіны Балтыі ў мінулым годзе зацьвердзілі, што будуць сынхранізавацца зЗаходняй Эўропай праз Польшчу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG