Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На падрыхтоўку Браслава да «Дажынак» вылучылі 9 мільёнаў даляраў


Архіўнае фота, «Дажынкі»
Архіўнае фота, «Дажынкі»

На падрыхтоўку Браслаўскага раёну да сьвята «Дажынкі-2019» накіруюць 18 мільёнаў рублёў, паведаміў старшыня Браслаўскага райвыканкаму Аляксандар Бададзін, піша БелТА.

Адзін з галоўных аб’ектаў, што будуюць у Браславе да сьвята, — набярэжная возера Дрывяты ўздоўж дарогі Р3. Тут плянуюць збудаваць тратуары, пункты харчаваньня, зоны адпачынку, пірсы, фантаны і скейт-пляцоўку. Кошт аб’екту — каля 2,5 мільёна рублёў.

Таксама ўлетку ў раёне зьбіраюцца здаць у эксплюатацыю новую школу і дзіцячы садок.

«Дажынкі» — штогадовае сьвята, якое праходзіць кожны год у розных раённых цэнтрах. Для раёну гэта магчымасьць атрымаць дадатковыя грошы на рамонт і добраўпарадкаваньне.

Паводле Белстату, Браслаўскі раён цяпер вінен па крэдытах каля 7 мільёнаў даляраў, сярэдні заробак жыхароў раёну — 669 рублёў. У Менску сярэдні заробак — 1544 рублі, больш як удвая вышэйшы. Сярэдні заробак у Беларусі — 977 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG