Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Украіны прапанаваў свой варыянт «Несьмяротнага палка» — несьці партрэты ахвяраў Сталіна і агрэсіі Расеі


9 траўня 2018 году. Кіеў.
9 траўня 2018 году. Кіеў.

У эфіры ўкраінскага тэлеканала «Інтэр» зьявіліся ролікі, якія заклікаюць 9 траўня прыйсьці ў Кіеве на акцыю «Ніхто не забыты. Нішто не забытае», прысьвечаную памяці ўдзельнікаў Другой сусьветнай вайны.

У Галоўным упраўленьні Нацыянальнай паліцыі Кіева паведамілі, што заяўка на правядзеньне акцыі паступіла ад Кіеўскай гарадзкой арганізацыі вэтэранаў. Чакаецца, што ў маршы, аналягічным расейскаму «Несьмяротнаму палку», прымуць удзел пяць тысяч чалавек.

Прадстаўнік паліцыі Андрэй Крэшчэнка адзначыў, што паліцыя «будзе выконваць нормы закону аб дэкамунізацыі». «Ёсьць сымбалі, якія забароненыя, і, як і ў мінулым і пазамінулым годзе, паліцыя будзе іх адбіраць, складаць адміністрацыйныя пратаколы, праводзіць прафіляктычныя мерапрыемствы», — растлумачыў ён.

Акцыі, падобныя «Несьмяротнаму палку» — шэсьцю, удзельнікі якога нясуць фатаграфіі сваіх сваякоў, якія ваявалі, выклікаюць неадназначную рэакцыю ва ўкраінскім грамадзтве, паколькі іх арганізатарамі, як правіла, выступаюць людзі і арганізацыі, якія прытрымліваюцца прарасейскіх поглядаў. Тым ня менш, улады не перашкаджаюць ім, паколькі правядзеньне такіх акцый не забаронена заканадаўствам.

Кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін, рэагуючы на паведамленьні пра падрыхтоўку акцыі, падтрымаў прапанову пісьменьніка Андрэя Куркова выйсьці на вуліцы з партрэтамі загінулых за Украіну падчас вайны ў Данбасе, зьніклых бяз вестак у анэксаваным Крыме і палітвязьняў у расейскіх турмах у якасьці альтэрнатывы расейскаму фармату маршу. «Прапаную выйсьці таксама з партрэтамі ўкраінцаў, закатаваных у часы сталінскіх рэпрэсій. Гэта будзе адэкватны адказ, для паўнаты карціны ў чалавечым і гістарычным вымярэньні», — напісаў ён.

  • З 2014 году нацыянальным сымбалем памяці ўкраінцаў, якія загінулі ў Другой сусьветнай вайне, зьяўляецца чырвоны мак.
  • 8 траўня ва Ўкраіне адзначаюць Дзень памяці і прымірэньня. 9 мая таксама застаецца сьвяточным днём.
  • 9 мая 2018 году ва Ўкраіне каля 30 чалавек былі затрыманыя за розныя правапарушэньні, у тым ліку за нашэньне «георгіеўскай стужачкі», сымболікі камуністычнай партыі, якая лічыцца прапагандай таталітарнага рэжыму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG