Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскву на 9 траўня не прыедзе ніводзін замежны лідэр


Вуліца ў Маскве, 2018 год. Фота AFP
Вуліца ў Маскве, 2018 год. Фота AFP

На сьвяткаваньне Дня Перамогі ў Маскву сёлета, як чакаецца, не прыедзе ніводзін замежны лідэр. Пра гэта паведаміў РІА Новости прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў. Ён дадаў, што адмысловыя запрашэньні кіраўнікам дзяржаваў наведаць Маскву 9 траўня і ня рассылаліся.

У папярэднія гады Пяскоў прыкладна такімі ж словамі адказваў на пытаньні пра прыезд замежных лідараў у Расею на Дзень Перамогі. Ён абгрунтоўваў гэта тым, што гаворка ня йдзе пра юбілейныя гады. Аднак у 2017 годзе на парадзе 9 траўня ў Маскве ўсё ж прысутнічаў прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон, а 9 траўня 2018 году ў расейскую сталіцу прыехалі прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу і прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч. Яны разам з Уладзімірам Пуціным узялі ўдзел і ў акцыі «Несьмяротны полк».

Аляксандар Лукашэнка летась скарыстаўся сьвяткаваньнем 9 траўня ў Менску, каб выказаць абурэньне «гандлёвымі» войнамі з Расеяй.

«Калі Расея вырашыць пайсьці далей, мы гатовыя паглыбляць наша супрацоўніцтва, Мы за каапэрацыю ў эканоміцы, адзіны рынак, за тое, каб у нас не было гэтых дурных рознагалосьсяў — малочных, мясных, цукровых войнаў і іншага. Гэта проста сарамоцьце», — заявіў ён пасьля ўскладаньня кветак на менскай плошчы Перамогі 9 траўня 2018.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG