Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Паміж жорнамі». Міністар абароны Беларусі ў Маскве скрытыкаваў і Захад, і Ўсход


Міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў
Міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў

Міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў заявіў, што яго краіна апынулася «паміж двух агнёў», паведамляе BBC.

«Рэспубліка Беларусь, як і іншыя краіны Эўропы, знаходзіцца паміж гэтымі геапалітычнымі жорнамі, і сытуацыя абвастраецца», — сказаў Андрэй Раўкоў на Маскоўскай канфэрэнцыі па бясьпецы. Так ён, па яго словах, ахарактарызаваў сытуацыю, у якой апынулася краіна з прычыны нарастаючай напружанасьці паміж Расеяй і краінамі NATO.

«З усіх бакоў чуюцца ўзаемныя абвінавачваньні ў мілітарызме. Ваенныя небясьпекі выходзяць на мяжу перарастаньня ў рэальныя ваенныя пагрозы. Па нашым глыбокім перакананьні, над сьветам у цэлым і над Эўропай у прыватнасьці павіс выразны пах глябальнай гібрыднай вайны», — сказаў міністар.

«Сытуацыю ў Эўропе цяпер можна ахарактарызаваць фразай "канфрантацыя ўсіх супраць усіх". Лічым, што ў гэтым адказнасьць узаемная — і Захаду, і Ўсходу», — заявіў беларускі генэрал.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG