Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія пранкеры патэлефанавалі Макрону ад імя Зяленскага — Reuters


Зяленскі сустракаўся з Макронам 12 красавіка ў Парыжы.
Зяленскі сустракаўся з Макронам 12 красавіка ў Парыжы.

Расейскія пранкеры Ваван і Лексус патэлефанавалі прэзыдэнту Францыі Эмануэлю Макрону ад імя пераможцы прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне Ўладзіміра Зяленскага. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

15-хвілінная размова 24 красавіка апублікаваная ў YouTube. Дакладны час, калі адбыўся званок, невядомы.

Адзін з пранкераў, які выдаваў сябе за Зяленскага, пажартаваў, што перамога ў 73% галасоў нагадвае вынікі выбараў у Расеі, калі перамагаў Уладзімір Пуцін. У адказ суразмоўца, голас якога, як адзначае агенцтва, падобны на Макрона, жартаўліва заўважыў, што Ўкраіна не была падобная на Расею прынамсі ў адным: «Вы яшчэ не кінулі ўсіх супернікаў у турму».

У адміністрацыі Макрона адмовіліся камэнтаваць Reuters відэа, сказаўшы, што ні пацьвярджаюць, ні адмаўляюць сапраўднасьць запісу.

Vovan222prank і Lexus — вядомыя расейскія пранкеры, ахвярамі якіх станавіліся многія вядомыя людзі і сусьветныя палітыкі.

Зяленскі сустракаўся з Макронам 12 красавіка ў Парыжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG