Прадстаўнікі групоўкі «Новая Ірляндская рэспубліканская армія» прызналі сваю датычнасьць да забойства 29-гадовай журналісткі Лайры Макі і назвалі яго выпадковым. Пра гэта паведамляе газэта The Irish News, якая атрымала паведамленьне ад арганізацыі.
Макі была забітая падчас беспарадкаў у паўночнаірляндзкім горадзе Лёндандэры ўвечары 18 красавіка. Яна была застрэленая стрэлам у галаву. У заяве «Новай Ірляндзкай рэспубліканскай арміі» забойства назвалі «трагічным» і патлумачылі яго тым, што журналістка стаяла блізка да супрацоўнікаў паліцыі, у якіх вялася стральба.
«Мы прыносім свае поўныя і шчырыя прабачэньні партнэру, сям’і і сябрам Лайры Макі», — цытуе The Irish News паведамленьне арганізацыі.
Ірляндзкая рэспубліканская армія — арганізацыя, якая ставіць сваёй мэтай абʼяднаньне Паўночнай Ірландыі, якая ўваходзіць у Вялікабрытанію, зь незалежнай рэспублікай Ірляндыя. Яна існуе з 20-х гадоў XX стагодзьдзя. З 1968-га па 1997 год ІРА і яе прыхільнікі ўчынілі больш за дзесяць тысяч тэрарыстычных нападаў і іх спробаў на тэрыторыі Вялікабрытаніі.
У 1997 годзе арганізацыя адмовілася ад узброенага супраціву, нязгодныя сябры арганізацыі сфарміравалі новую групоўку «Сапраўдная ІРА», якая дзейнічае па сёньняшні дзень.
Становішча ў Паўночнай Ірляндыі напальваецца на фоне перамоваў па выхадзе Вялікабрытаніі з Эўразьвязу — Брэксыту. У выпадку жорсткага выхаду ў рэгіёне могуць адбыцца ўспышкі гвалту, папярэдзіў у сваім дасьледаваньні ірляндзкая сэнатар Марк Дэлі. Мяжа паміж дзьвюма Ірляндыямі стане адзінай сухапутнай мяжой паміж каралеўствам і ЭЗ, і яе вяртаньне можа прывесьці да ўсплёску ірляндзкага сэпаратызму.