Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас пратэстаў у Лёндане затрыманыя больш за 1000 актывістаў


У Лёндане восьмы дзень працягваюцца экалягічныя пратэсты, удзельнікі якіх патрабуюць ад уладаў рашучых мер па барацьбе са зьменай клімату. Па дадзеных паліцыі Лёндана, арыштаваныя больш за 1000 чалавек, 53-м затрыманым прад’яўленыя абвінавачваньні.

У мінулую нядзелю пратэстоўцы, якія называюць сябе Extinction Rebellion ( «Паўстаньне супраць выміраньня») заяўлялі пра гатоўнасьць спыніць мітынгі, калі ўрад Вялікабрытаніі пагодзіцца на перамовы, паведамляе агенцтва AFP.


Актывісты дамагаюцца скарачэньня выкідаў вуглякіслага газу да нуля да 2025 года пад кантролем грамадзкасьці і патрабуюць ад уладаў «казаць праўду аб зьмяненьні клімату».

Экалягічны рух Extinction Rebellion быў заснаваны ў мінулым годзе ў Вялікабрытаніі навукоўцамі. Акцыя групы пачалася 15 красавіка. Актывісты блякуюць загружаныя вуліцы ў цэнтры Лёндана. Да вечара нядзелі паліцыі ўдалося дэмантаваць барыкады і аднавіць рух на Парлямэнцкай плошчы і на мосьце Ватэрлоо, дзе пратэстоўцы прыклейвалі сябе да моста і адзін да аднаго.

Па словах прадстаўніка лёнданскай паліцыі Крэсіды Дзік, за 36 гадоў працы ў праваахоўных органах яна не памятае ні адной паліцэйскай апэрацыі з такой колькасьць арыштаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG