Беларускі дуэт у складзе Вікторыі Азаранкі і Арыны Сабаленкі саступіў Эшлі Барці і Саманце Стосур у парным паядынку паўфінальнага матчу Кубка Фэдэрацыі, які адбыўся ў Брысбэне
Лік па партыях — 5:7, 6:3, 2:6. Матч доўжыўся 1 гадзіну 55 хвілін.
Такім чынам, пасьля парнага паядынку беларускі саступілі аўстралійкам права згуляць у фінале Кубка Фэдэрацыі 2019 году. Лік у матчы — 3:2 на карысьць Аўстраліі.
У першы гульнявы дзень паўфіналу Аўстралія — Беларусь, 20 красавіка, каманды абмяняліся перамогамі ў адзіночных паядынках: Арына Сабаленка адолела Саманту Стосур (7:5, 5:7, 6:3), а Вікторыя Азаранка саступіла Эшлі Барці (6:7, 3:6).
У другі дзень, 21 красавіка, Барці абыграла Сабаленку (2:6, 2:6), а Азаранка разграміла Стосур (6:1, 6:1).
Пры ліку 2:2 у матчы Азаранка і Сабаленка выйшлі на парную сустрэчу, але не змаглі давесьці справу да перамогі.