Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазьняк патлумачыў, ці варта «аб’ядноўвацца з д’яблам» дзеля Беларусі


Зянон Пазьняк
Зянон Пазьняк

Лідэр Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыі БНФ Зянон Пазьняк лічыць, што ўлады ўзяліся за стварэньне апазыцыі з раней вядомых і патрыятычна настроеных людзей.

Пра гэта Зянона Пазьняк напісаў у публікацыі на сайце сваёй партыі. Палітык перакананы, што сёньня каля адміністрацыі Лукашэнкі каля 7-8 такіх асобаў, якіх улады хочуць выкарыстаць для «кампрамэтацыя беларускай ідэі».

«Прадугледжана, што гэтая апазыцыйная публіка будзе кантактаваць з рэжымам, казаць яму пра сувэрэнітэт, культуру і незалежнасьць. Рэжым будзе ківаць галавой, абяцаць, спасылацца і т. п. У выніку Масква быццам бы будзе нэрвавацца, што ўзурпатар і «апазыцыя аб’ядноўваюцца» дзеля абароны сувэрэнітэту», — піша Пазьняк.

Захад, на думку лідэра КХП-БНФ, будзе бачыць, што нарэшце ўлады і апазыцыя ўступілі ў стан перамоваў.

«А беларусы павінны ўбачыць, што людзі, якія пазыцыянуюць сябе як беларускія патрыёты, за мову ды за культуру, людзі гэтыя гатовыя абдымацца з суб’ектам, які зьнішчыў, скалечыў маладосьць беларускай незалежнасьці, апаганіў беларускую нацыю, зьняважыў беларускі народ, гандлюе сувэрэнітэтам, расстралянай памяцьцю народа, прадаў нацыянальныя інтарэсы Маскве і круціцца перад ёй, хлусячы ўсім», — піша Пазьняк.

Адной з праяваў стварэньня новай апазыцыі Пазьняк лічыць запрашэньне на «вялікую размову» з Лукашэнкам «дэпутатаў незалежнасьці» (чальцы Апазыцыі БНФ у Вярхоўным савеце 12-га скліканьня. — РС). Палітык не называе іх імёны, але вядома, што на сустрэчы з Лукашэнкам прысутнічалі два былыя дэпутаты Вярхоўнага савета Алег Трусаў і Валянцін Голубеў. Кіраўнік краіны неаднаразова спасылаўся на іх прысутнасьць.

«Але самае дрэннае здарылася потым. Яны з захапленьнем пракамэнтавалі ўбачаную пашляціну. Гэта жахліва. Можна было б зразумець такую лісьлівасьць, калі б яны ўступілі ў калябарацыйныя дачыненьні з рэжымам, калі б ім надалі пасады міністраў, ці хаця б паабяцалі. І тады б яны, магчыма, спадзяваліся б рэалізаваць свае магчымасьці. Чаму такое гучыць, калі можна было хоць бы проста памаўчаць?! Зрэшты, магчыма, фраза прагучэла міжвольна, так склалася ад жаданьня арыгінальна выказацца, але зьмест не мяняецца».

Далей Пазьняк папярэджвае тых, хто лічыць, што «дзеля шчасьця Беларусі гатовы супрацоўнічаць нават з д’яблам».

«Д’ябал ня будзе супрацоўнічаць. Яму дастаткова лісьлівых слоў ад былых апанэнтаў, каб зганьбіць іх перад людзтвам і выплюнуць, сьмеючыся. У палітыцы ёсьць існасьці, важнейшыя за выгаду і прагматыку», — напісаў Зянон Пазьняк.

Пасьля «вялікай размовы» з Аляксандрам Лукашэнкам Алег Трусаў заявіў Свабодзе:

«Я быў проста ў захапленьні ад таго, што чуў і бачыў. Я магу параўнаць хіба з тым, як было, калі я абвяшчаў нашу незалежнасьць, і цяпер праз 25 год паўтарылася тое, што было».

Валянцін Голубеў пракамэнтаваў сустрэчу наступным чынам:

«Я ўпершыню на такім паседжаньні і, канечне, не чакаў, што Аляксандар Рыгоравіч столькі ўвагі зьверне на мяне. Я вельмі ўражаны сустрэчай, мне было вельмі цікава».

Заявы былых калегаў раскрытыкаваў іншы экс-дэпутат ВС Сяргей Антончык. У інтэрвію Свабодзе ён сказаў, што «Голубева і Трусава Лукашэнка «разьвёў як пацаноў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG