Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы ў Варшаве адзначылі Дзень Волі разам з Касьцюшкам і Міцкевічам


У Варшаве ў суботу 23 сакавіка прайшла традыцыйная імпрэза з нагоды абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Імпрэза распачалася зь мітынгу каля помніка Тадэвушу Касьцюшку — герою паўстаньня 1794-га году. Пасьля гэтага ўдзельнікі імпрэзы — а іх сабралася больш за 100 чалавек — прайшлі шэсьцем праз цэнтар Варшавы да помніка Адаму Міцкевічу.

«Вельмі годна беларусы ішлі цэнтральнымі вуліцамі Варшавы, вельмі прыемна было, што нас падтрымлівалі варшавякі ды госьці польскай сталіцы. Салідарнасьць суседняга польскага народу была вельмі адчувальная і адчувальная цяпер», — падзяліўся ўражаньнямі Алесь Зарэмбюк, сустаршыня Беларускага дому ў Варшаве. Сьвяточны імпрэзы з нагоды Дня Незалежнасьці БНР ладзяцца ад 2012 году.

Фота: Васіль Васкабовіч

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG