Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Японіі рыхтуюць закон, які забараняе біць дзяцей у якасьці пакараньня


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Урад Японіі 19 сакавіка прыняў рашэньне зьмяніць шэраг законаў аб абароне правоў дзяцей пасьля гучных выпадкаў сьмерці праз пакараньні бацькамі. Законы, якія парлямэнт пачне распрацоўваць зараз, набудуць моц у красавіку 2020 года.

  • Бацькам, у тым ліку прыёмным, і сацыяльным работнікам забароняць караць дзяцей фізычна. Пры гэтым новы закон не прадугледжвае пакараньня для парушальнікаў. У цяперашнім законе гвалтам называюцца «фізычны напад» і «непрыстойныя дзеяньні». Што тычыцца выхаваньня дзяцей, у існуючым законе толькі гаворыцца, што людзі павінны абдумана ажыцьцяўляць свае бацькоўскія правы.
  • Новыя законы таксама дадуць больш правоў сацыяльным службам «умешвацца» ў справы гвалту над дзецьмі. Напрыклад, адказнасьць супрацоўнікаў сацслужбаў падзеляць: адзін чалавек будзе займацца дзіцем, другі — бацькамі. Цяпер бацькі могуць адмовіцца ад умяшаньня сацыяльных службаў.
  • Новыя законы абавяжуць школы, адукацыйныя ўстановы і цэнтры абароны дзяцей захоўваць ананімнасьць ахвяр. Японскія СМІ спасылаюцца на выпадак 10-гадовай Міі, якую знайшлі мёртвай у сваім доме. Дзяўчынка загінула, як мяркуецца, ад рук бацькі. Міа напісала кіраўніцтву школы запіску аб хатнім гвалце, школа перадала гэтую запіску бацьку дзяўчынкі. У СМІ пішуць, пасьля гэтага гвалт над Міяй, верагодна, стаў больш жорсткім.

У 2018 году японская паліцыя расьсьледавала рэкордныя 1380 выпадкаў гвалту над дзецьмі. У параўнаньні з 2017 годам гэтая статыстыка вырасла на 21,3%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG