Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Футбольныя інтэрнэт-трансьляцыі асвойваюць беларускую мову. Пакуль з памылкамі


Беларускі футбол
Беларускі футбол

Апошнім часам Беларуская фэдэрацыя футболу (БФФ) аб’ектыўна намагаецца больш ужываць беларускай мовы. Праўда, бываюць і памылкі.

Спэцыялізаваны сайт пра футбол Football.by зьвярнуў увагу на прэзэнтацыю складаў камандаў «Белшына» (Бабруйск) — «Шахцёр» (Салігорск) падчас матчу ¼ Кубку Беларусі ў мінулыя выходныя.

Відэатрансьляцыя гульні была арганізаваная на сайце фэдэрацыі. На жаль, у прозьвішчах гульцоў абедзьвюх камандаў аказалася амаль паўтара дзясятка артаграфічных і фактычных памылак.

​У «Белшыны» ў моўныя рамкі не ўпісаліся наступныя гульцы: Кучынскі, Паўлюкавец, Сідарэнка, Лоікаў Мухамаджон (2 памылкі ў напісаньні імя і прозьвішча). Агулам — 5 памылак.

«Шахцёру» не пашанцавала пачынаючы ад назвы клюбу. Плюс з памылкамі напісаныя 7 прозьвішчаў: Ігнаценка, Прыйма, Анціч, Нікалаеску, Януш, Шыбун, Бардачоў.

У штаб-кватэры фэдэрацыі паведамілі, што забесьпячэньнем трансьляцыі матчаў чэмпіянату і Кубку краіны на АБФФ-TV займаецца партнэрская кампанія «Спецмедиа».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG