Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп наклаў першае за сваё прэзыдэнцтва вэта


Мост памід Мэксыкай і ЗША
Мост памід Мэксыкай і ЗША

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп упершыню скарыстаўся правам вэта і заблякаваў рэзалюцыю Кангрэсу, якая адмяняла абвешчаны ім раней рэжым надзвычайнай сытуацыі на мяжы зь Мэксыкай.

Дональд Трамп увёў надзвычайную сытуацыю 15 лютага, каб атрымаць сродкі на збудаўніцтва сьцяны на мяжы зь Мэксыкай. Гэтае рашэньне ён тлумачыў меркаваньнямі нацыянальнай бясьпекі. Дональд Трамп настойвае, што павелічэньне плыні нелегальных мігрантаў уяўляе сур’ёзную небясьпеку для краіны.

Кангрэс адмовіўся фінансаваць будаўніцтва мінулай восеньню. Накладаючы вэта, прэзыдэнт адзначыў, што Кангрэс мае права прыняць такую рэзалюцыю, але ягоны абавязак у якасьці прэзыдэнта — заблякаваць яе.

Для абгрунтаваньня свайго рашэньня Трамп паказвае на такія фактары, як усё большы паток нелегальных мігрантаў з Цэнтральнай і Паўднёвай Амэрыкі і нібыта зьвязанае з гэтым пашырэньне дзейнасьці крымінальных груповак, якія займаюцца кантрабандай наркотыкаў і людзей. Паводле Трампа, пагаршэньне сытуацыі на мяжы стварыла гуманітарны крызіс, які ставіць пад пагрозу бясьпеку грамадзян ЗША. Сытуацыя на мяжы зь Мэксыкай, падкрэсьлівае прэзыдэнт, ня можа быць ахарактарызаваная інакш як «надзвычайная».

Многія кангрэсмэны, уключаючы і членаў Рэспубліканскай партыі лічаць, што Трамп у дадзенай сытуацыі занадта шырока трактуе прэзыдэнцкія паўнамоцтвы. Надзвычайныя паўнамоцтвы, якімі надзелены амэрыканскі прэзыдэнт, выкарыстоўваюцца звычайна ў непрадбачаных або непрадказальных сытуацыях, якія патрабуюць хуткага прыняцьця рашэньняў. На думку мбудаўніцтва сьцяны не зьяўляецца такім неадкладным прыярытэтам і Трампу ня трэба было прымаць на сябе функцыі, якімі надзелены Кангрэс: у прыватнасьці, пераразьмеркаваньня сродкаў фэдэральнага бюджэту.

На 26 сакавіка заплянавана галасаваньне ў Ніжняй палаце Кангрэсу з тым, каб адмяніць вэта прэзыдэнта. На гэта спатрэбіцца ня менш як дзьве траціны галасоў усіх дэлегатаў — нерэалістычны, як лічаць назіральнікі, сцэнар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG