Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра адносіны з Расеяй: нахлебнікамі абзываюць, ціснуць, дзе толькі можна


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін падчас сустрэчы ў Сочы. 15 лютага 2019 году
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін падчас сустрэчы ў Сочы. 15 лютага 2019 году

Супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Захаду «сёньня выклікае нейкую алергію і часам істэрыку» ў Расеі, заявіў Аляксандар Лукашэнка на нарадзе па пытаньні ўдзелу ў інтэграцыйных структурах і супрацоўніцтва з эўрапейскімі арганізацыямі.

«Паўстае пытаньне: чаго вы гістэрыце? Нашу прадукцыю на рынак не пускаюць, нахлебнікамі абзываюць, выштурхоўваюць, ціснуць, дзе толькі можна — нам што, схавацца пад плінтус і там сядзець? Як схаваесься: дзесяць мільёнаў чалавек і краіна, якая знаходзіцца на скрыжаваньні ўсіх дарог?» — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Паводле Лукашэнкі, самыя актуальныя праблемы ў адносінах з Расеяй «знаходзяцца сёньня ў эканамічнай сфэры, у іншых сфэрах праблем практычна не існуе».

«Калі перад намі зачыняюць дзьверы — адны, другія, трэція, — мы шукаем чацьвёртыя. Для таго каб нармальна існавала дзяржава. І нават пры гэтым ніхто нас ня можа папракнуць, што мы нібыта некуды павярнуліся. Нам нікуды ня трэба паварочвацца. Мы ў такой сытуацыі, што нам трэба пастаянна круціць галавой, таму што знаходзімся ў эпіцэнтры падзей — у цэнтры Эўропы», — дадаў Лукашэнка.

У той жа час, паводле Лукашэнкі, калі б у Беларусі складаліся «нармальныя эканамічныя стасункі» з Расеяй, каб Беларусь магла свабодна гандляваць, перамяшчаць тавары, «каб нас не абражалі», дык не было б патрэбы «шукаць шчасьце на краі сьвету».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG