Кіраўнік берасьцейскага «Дынама» Аляксандар Зайцаў у інтэрвію выданьню «Прэсбол» заявіў, што ягоны клюб ня мае намеру выплачваць «Нёману» кампэнсацыю за футбаліста Паўла Савіцкага. Ён сказаў, што калі «Дынама» не дапусьцяць да ўдзелу ў чэмпіянаце Беларусі, клюб можа перайсьці ў першынство іншай краіны.
«Чыноўнікаў у Доме футболу не турбуе, што Берасьцю будзе тысяча гадоў. Яны пазбаўляюць нас мэдальных амбіцый, забараніўшы трансфэры, пагражаючы зьняць пункты і не выдаць ліцэнзію. І, на жаль, зусім не ўлічваюць, што нехта нарэшце гатовы ўкладаць нават асабістыя сродкі ня толькі ў прафэсійны футбол, але і ў дзіцячы, і ў масавы спорт».