Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уначы ў Менску гарэў інтэрнат. Ратаўнікі эвакуявалі 223 чалавекі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пажар адбыўся ў інтэрнаце кампаніі «Гарызонт» на завулку Кавалеўскай, 55 у Менску, перадае прэс-служба МНС.

А першай гадзіне ўначы паступіла паведамленьне аб загараньні пакоя на другім паверсе дзевяціпавярховага будынку інтэрната № 1 філіяла ААТ Кіруючая кампанія холдынгу «Гарызонт». Высьветлілася, што ў холе блёку на 8 пакояў адбылося загараньне на плошчы 12 квадратных мэтраў. Работнікі МНС разам з адміністрацыяй інтэрнату эвакуявалі 223 чалавекі (сярод іх 40 дзяцей).

Ратавальнікі лякалізавалі і ліквідавалі пажар. Самастойна па мэдычную дапамогу зьвярнуліся сем чалавек (у тым ліку чацьвёра дзяцей). Прычына здарэньне высьвятляецца. Папярэдняя вэрсія — кароткае замыканьне электраправодкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG