Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля некалькіх дывэрсіяў краіны ЭЗ пагадзіліся абмежаваць перамяшчэньне расейскіх дыпляматаў


Ініцыятар абмежаваньня перамяшчэньне расейскіх дыпляматаў кіраўнік МЗС Чэхіі Ян Ліпаўскі. Архіўнае фота
Ініцыятар абмежаваньня перамяшчэньне расейскіх дыпляматаў кіраўнік МЗС Чэхіі Ян Ліпаўскі. Архіўнае фота

У ЭЗ тлумачаць гэтыя абмежаваньні ўсплёскам спробаў дывэрсіяў.

Краіны Эўразьвязу пагадзіліся абмежаваць перамяшчэньне расейскіх дыпляматаў у межах блёку. Аб гэтым паведамляе Financial Times з спасылкай на свае крыніцы.

Прапанаваныя меры абавяжуць расейскіх дыпляматаў, якія працуюць у сталіцах краін ЭЗ, інфармаваць урады іншых краін аб плянах сваіх паездак перад выездам за межы краіны, якая іх прымае.

У ЭЗ тлумачаць абмежаваньні «ўсплёскам спробаў дывэрсіяў, якія, паводле зьвестак спэцслужбаў, часта ажыцьцяўляюць шпіёны, якія дзейнічаюць пад дыпляматычным прыкрыцьцём». У выведных службах ЭЗ заявілі, што апэрацыі вядуцца за межамі краін, якія прымаюць расейскіх дыпляматаў, што дазваляе тым унікнуць назіраньня.

«Яны накіроўваюцца ў адно месца, але працуюць у іншым, — сказаў выданьню высокапастаўлены дыплямат ЭЗ, спасылаючыся на справаздачы спэцслужбаў. — Спэцслужбы краіны акрэдытацыі ведаюць, чым тыя займаюцца, але калі яны перасякаюць мяжу, гэтай краіне можа быць больш складана сачыць за імі».

З ініцыятывай выступіла Чэхія, якая ўжо забараніла ўезд у краіну ўладальнікам дыпляматычных і службовых пашпартоў Расеі, якія ня маюць нацыянальнай акрэдытацыі.

«Расьце колькасьць дывэрсійных апэрацыяў, і мы ня будзем рызыкаваць праз агентаў, якія працуюць пад дыпляматычным прыкрыцьцём. Мы падаем прыклад іншым краінам, і я працягну дабівацца найстражэйшых мераў на ўзроўні Шэнгенскага пагадненьня. Мы абаронім Чэхію», — заявіў кіраўнік МЗС Чэхіі Ян Ліпаўскі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG