Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ дамовіўся пра новыя правілы для расейскага газаправоду «Паўночны паток-2»


Будаўніцтва газаправоду ў Балтыйскім моры.
Будаўніцтва газаправоду ў Балтыйскім моры.

На газаправод будуць распаўсюджвацца патрабаваньні эўрапейскай газавай дырэктывы, аднак Нямеччына зможа зрабіць для яго выключэньні. Іх трэба будзе ўзгадняць з Эўракамісіяй. Пра гэта ў ноч на сераду дамовіліся амбасадары ЭЗ і Эўрапарлямэнт.

Раней Нямеччына аказвала ціск на ўлады іншых краінаў ЭЗ з мэтай блякаваньня прапановы ЭЗ па рэгуляваньні будаўніцтва «Паўночнага патоку», пра гэта са спасылкай на свае дыпляматычныя крыніцы паведамляла агенцтва Reuters.

Газаправод працягласьцю паўтары тысячы кілямэтраў павінен дазволіць Расеі экспартаваць газ у Эўропу ў абыход тэрыторыі Ўкраіны. Будаўніцтва газаправоду павінна завяршыцца да канца 2019 году, тады ж скончыцца пагадненьне аб транзыце газу паміж Масквой і Кіевам.

Шэраг краінаў ЭЗ выступаюць рэзка супраць будаўніцтва газаправоду, асьцерагаючыся, што ён павялічыць залежнасьць Эўропы ад расейскіх энэргарэсурсаў і нанясе ўдар па эканоміцы Ўкраіны. У ЗША заяўлялі пра магчымасьць увядзеньня санкцый супраць удзельнікаў праекту, у тым ліку і нямецкіх кампаній.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG