Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговая славянская краіна падпісала пратакол аб уступленьні ў NATO


Нікола Дзімітраў і Столтэнбэрг
Нікола Дзімітраў і Столтэнбэрг

Прадстаўнікі 29 краін-чальцоў NATO падпісалі ў сераду ў Брусэлі пратакол аб уступленьні ў Паўночнаатлантычны саюз былой югаслаўскай рэспублікі Македонія, якая ў бліжэйшы час зьменіць афіцыйную назву на Паўночная Македонія.

На цырымоніі прысутнічаў македонскай міністар замежных справаў Нікола Дзімітраў.

Чакаецца, што ўжо на гэтым тыдні пратакол ратыфікуе Грэцыя. Менавіта пагадненьне з гэтай краінай аб зьмене назвы адкрыла Македоніі шлях у NATO. У студзені парлямэнт Македоніі ўхваліў канстытуцыйныя папраўкі аб перайменаваньні дзяржавы ў Рэспубліку Паўночная Македонія. Папярэдняя назва дзяржавы — Рэспубліка Македонія — выклікала пратэсты ў Грэцыі. У складзе Грэцыі ёсьць гістарычная вобласьць Македонія, мясцовыя нацыяналісты лічаць, што ў іншых краін няма права называцца гэтак жа, як грэцкая гістарычная вобласьць.
Македонія стане 30-м чальцом NATO пасьля таго, як падпісаны сёньня пратакол ратыфікуюць усе дзяржавы Паўночнаатлантычнага саюза.

Як паведаміў генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг, бліжэйшы саміт Паўночнаатлантычнага саюза пройдзе ў сьнежні гэтага года ў Лёндане. Як чакаецца, менавіта на ім Македонія стане паўнапраўным сябрам арганізацыі.

Зьмена назвы адкрывае Паўночнай Македоніі і шлях у ЭЗ, перамовы аб уступленьні ў які працягваюцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG