Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін і Лукашэнка сустрэнуцца 13 лютага ў Сочы, абмяркуюць «паглыбленьне інтэграцыі» 


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін

Як паведаміў газеце «Известия» Дзьмітрый Пяскоў, прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта, кіраўнікі Расеі і Беларусі абмяркуюць спрэчныя пытаньні двухбаковых стасункаў, а таксама дзейнасьць так званай Саюзнай дзяржавы.

У апошні дзень студзеня адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі з Пуціным, нагадвае БелаПАН. Гаворка ішла пра наданьне большай эфэктыўнасьці працы міжурадавай групы ў «паглыбленьні інтэграцыі». Тады яны дамовіліся ў «найбліжэйшы час» правесьці сустрэчу і абмеркаваць рэалізацыю дамоўленасьцяў, дасягнутых у канцы мінулага году.

Галоўнай праблемай у беларуска-расейскіх дачыненьнях застаецца падзеньне даходаў беларускага бюджэту праз расейскі падатковы манэўр у нафтавай сфэры. Менск налічыў каля 15 млрд даляраў стратаў і цяпер разьлічвае на кампэнсацыю. Масква ставіць прэфэрэнцыі ў залежнасьць ад ступені інтэграцыі дзяржаў.

Летась у сьнежні Лукашэнка і Пуцін двойчы сустракаліся ў Маскве. Беларускі кіраўнік паведаміў, што сярод іншага абмяркоўваліся варыянты кампэнсацыі беларускаму боку. Ён адзначыў, што пытаньне трэба было ўрэгуляваць да 1 студзеня, але ніякай бяды ад таго, што яно застаецца «падвешаным», пакуль няма.

Па яго падліках, страты ад падатковага манэўру пры 70 далярах за барэль сёлета складуць каля 400 млн даляраў, «гэта не катастрофа». Але калі нічога не рабіць, да 2025 году сума можа перавысіць 10 млрд даляраў, і гэта ўжо будзе праблемай.

Што важна ведаць пра расейскі падатковы манэўр

Нафтавы падатковы манэўр у Расеі — паступовая замена спагнаньня экспартнага мыта падаткам на здабычу карысных выкапняў (ПЗКВ). Экспартнае мыта будзе зьмяншацца адначасова з павелічэньнем ПЗКВ.

  • Расея пачала рэалізацыю падатковага манэўра зь 2019 году.
  • Да канца 2018 году экспарт сырой нафты ў Расеі абкладаўся экспартным мытам у памеры 30% ад цаны. Мыта не спаганялася з паставак на ўнутрырасейскі рынак і ў межах квоты ў Беларусь.
  • У 2017-2018 гадах квота на пастаўкі бязмытнай расейскай нафты для Беларусі складала 24 млн тон (18 млн тон перапрацоўвалі беларускаія НПЗ, 6 млн тон ішлі на рээкспарт).
  • Беларусь мела права абкладаць экспартным мытам свае нафтапрадукты, вырабленыя з расейскай бязмытнай нафты, якія прадавала ў трэція краіны. Беларускае мыта ішло ў беларускі бюджэт.

Страты і кампэнсацыя

  • У сьнежні 2018 г. у адміністрацыі Лукашэнкі сьцьвярджалі, што за 3 апошнія гады Беларусь недаатрымала $3,6 млрд, а за наступныя 4 гады недаатрымае $11 млрд пры найгоршым разьвіцьці падзей.
  • Паводле падлікаў рэйтынгавага агенцтва Fitch, наўпроставыя страты беларускай эканомікі складуць $10,6 млрд цягам 2019–2024 гг.
  • Дырэктар дасьледніцкага цэнтру ІПМ Аляксандар Чубрык падлічыў, што страты для бюджэту Беларусі ў 2019 годзе склалі $272,3 млн. ​
  • У кастрычніку 2018 Расея абяцала пералічыць у бюджэт Беларусі каля $405 млн у якасьці аплаты экспартнага мыта за нафту. Пазьней у кампэнсацыі адмовілі.
  • 18 сьнежня 2019 расейскі партал РБК паведаміў са спасылкай на свае крыніцы, што Расея кампэнсуе Беларусі страты ад манэўра праз зваротны акцыз для беларускіх НПЗ. Суму субсыдыяў ацанілі ў $1,5 млрд. Афіцыйнага пацьвярджэньня гэтай інфармацыі не было.

Кароткая гісторыя нафтагазавых канфліктаў Беларусі і Расеі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG