Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскіх дзяцей запрасілі на спаборніцтва па пераборы сьмецьця


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сьвята «Мэта-99» пройдзе ў суботу, 6 жніўня ў парку Горкага. Пачатак а 12-й гадзіне дня.

Дзяржаўная ўстанова «Апэратар другасных матэрыяльных рэсурсаў» ладзіць першае ў Беларусі сьвята «Мэта-99», прысьвечанае разьдзельнаму збору сьмецьця і яго перапрацоўцы, перадае «Менск-навіны».

«Спэцыяльна абралі летні выходны дзень, каб людзі прыйшлі сем'ямі, узялі ўдзел у нашых мерапрыемствах і далучыліся да кампаніі, — кажа дырэктар арганізацыі Натальля Грынцэвіч. — Распавядзем у гульнявой форме, для чаго і як трэба сартаваць адкіды».

Удзельнікам сьвята прапануюць спаборніцтва па хуткасьці і якасьці сартаваньня другасных матэрыяльных рэсурсаў, іншыя конкурсы і гульні з падарункамі, а таксама гутарку з «аўдыёкантэйнэрам» — адмысловым кантэйнэрам, які адказвае голасам, калі ў яго выкінуць сьмецьце.

«Мэта-99» — акцыя, якую ладзяць беларускія ўлады ад 2015 года. Яе мэта — дасягнуць сартаваньня і перапрацоўкі 99% бытавых адкідаў. То значыць, асобнага выкіданьня, збору і перапрацоўкі паперы, плястыку, шкла, мэталу, старой тэхнікі і іншага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG