Галасаваньне ў брытанскім парлямэнце аб выхадзе з Эўразьвязу адбудзецца 15 студзеня, паведамляе ВВС са спасылкай на ўрадавыя крыніцы. У канцы мінулага году ва ўрадзе заяўлялі, што галасаваньне пройдзе пасьля 14 студзеня.
Прэмʼер-міністар Тэрэза Мэй у сьнежні была вымушаная перанесьці галасаваньне ў парлямэнце празь перасьцярогу, што яе прапанова пагадненьня з ЭЗ аб умовах Брэксыту будзе адхіленая большасьцю галасоў.
У мінулую нядзелю Мэй заявіла, што Вялікая Брытанія можа аказацца ў стане «нявызначанасьці», калі яе прапановы па праекце пагадненьня з ЭЗ ня будуць ухваленыя парлямэнтам.