Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазналі ўсіх 39 загінулых пры разбурэньні дома ў Магнітагорску


У Магнітагорску апазнаныя целы ўсіх 39 загінулых у выніку разбурэньня ад выбуху пад’езда дзесяціпавярховага жылога дома. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе адміністрацыі гораду. Сярод ахвяраў шэсьць дзяцей. Сёньня пройдуць першыя пахаваньні загінулых.

У шпіталях Магнітагорску, Чалябінску і Масквы застаюцца пяць параненых, у тым ліку 11-месячнае немаўля. Дзіця правяло пад заваламі больш за 35 гадзін. Цяпер хлопчык застаецца ў маскоўскай клініцы. Ягоны стан стабільны, пагрозы для жыцьця няма.

Раніцай 31 сьнежня ў адным з пад’ездаў дзесяціпавярховага дома ў Магнітагорску ад магутнага выбуху абрынуліся перакрыцьці. Паводле інфармацыі МНС, 35 кватэр разбураныя цалкам, яшчэ 10 — часткова. Прычынай здарэньня сьледзтва называе выбух бытавога газу. Заведзена крымінальная справа.

Улады Магнітагорску плянуюць захаваць 12-пад’езны дом, які пацярпеў у выніку выбуху, падзяліўшы яго на два асобныя будынкі. Жыхары пацярпелага дома просяць губэрнатара Чалябінскай вобласьці Барыса Дуброўскага іх перасяліць.

Як паведаміла ў пятніцу прэс-служба кіраўніка рэгіёну, на месцы трагедыі будзе праведзенае добраўпарадкаваньне і зьявіцца мэмарыял.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG