Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магнітагорску колькасьць загінулых дасягнула 21, лёс яшчэ 20 чалавек не вядомы


З-пад завалаў пад’езду ў Магнітагорску, які паваліўся 31 сьнежня, ратавальнікі дасталі целы 21 загінулага. Сярод іх два дзіцяці. Раніцай 2 студзеня ратавальнікі дасталі целы дзьвюх жанчын, пасьля іх — цела дзяўчынкі ва ўзросьце каля 3 гадоў, затым целы двух мужчын і яшчэ адно цела жанчыны, паведамляюць у МНС Расеі.

14 загінулых сваякі ўжо апазналі, паведамілі ў прэс-службе адміністрацыі Магнітагорску. Пахаваньне загінулых пачнуцца 4 студзеня.

Бязь вестак прапаўшымі на дадзены момант лічацца каля 20 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей. Па заяве МНС, да разбору завалаў прыцягнутыя больш за тысячу чалавек і амаль 300 адзінак тэхнікі.

Апошнім жывым з-пад завалаў ратавальнікі пакуль вынесьлі 11-месячнага малога, якога з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, абмарожаньнем і пераахаладжэньнем перавезьлі ў Маскву. Дзіця знаходзіцца ў вельмі цяжкім, але стабільным стане.

Раніцай 31 сьнежня ў Магнітагорску Чалябінскай вобласьці Расеі адбыўся выбух, паводле папярэдніх дадзеных, газу, пасьля чаго абрынуліся канструкцыі аднаго з пад’ездаў 10-павярховага будынка. Прапаўшымі бязь вестак лічацца яшчэ каля 30 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG