Барысаўскія футбалісты сёньня ў Грэцыі перамаглі клюб ПАОК зь лікам 3:1 у апошнім матчы групавой стадыі Лігі Эўропы і выйшлі ў плэй-оф.
Беларускія заўзятары будуць мець так званую эўракубкавую вясну.
Сёньня ж у Будапэшце ангельскі Чэлсі згуляў зь мясцовай камандай Відзі 2:2.
Табліца ў групе L, дзе гуляў БАТЭ, выглядае наступным чынам:
1. Чэлсі — 16 ачкоў (6 матчаў)
2. БАТЭ — 9 ачкоў (6)
3. Відзі — 7 ачкоў (6)
4. ПАОК — 3 ачкоў (6).