Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд: Брытанія можа ў аднабаковым парадку адмовіцца ад Брэксыту


Дэманстрацыя апанэнтаў выхаду з Эўразьвязу ў Лёндане
Дэманстрацыя апанэнтаў выхаду з Эўразьвязу ў Лёндане

Эўрапейскі суд 10 сьнежня пастанавіў, што Вялікая Брытанія ў аднабаковым парадку, без узгадненьня зь іншымі дзяржавамі, можа адмовіцца ад намеру выйсьці з ЭЗ.​

Рашэньне суду было прынятае за дзень да галасаваньня ў Палаце грамадаў брытанскага парлямэнту наконт пагадненьня аб выхадзе Брытаніі з ЭЗ, якое, як лічыць большасьць назіральнікаў, будзе адхіленае. Прэм’ер-міністар Тэрэза Мэй спрабуе пераканаць парлямэнтараў падтрымаць дамову, сьцьвярджаючы, што ў выпадку адмовы Брытаніі пагражае нестабільнасьць. Супраць дамовы, аднак, маюць намер галасаваць ня толькі апанэнты Брэксыту, але і частка яго прыхільнікаў з шэрагаў Кансэрватыўнай партыі, якія лічаць дакумэнт нявыгадным для Лёндану.

Пакуль незразумела, што адбудзецца, калі парлямэнт адхіліць дамову. Газэта Times дапускае, што ў выпадку паразы Тэрэзу Мэй можа чакаць галасаваньне аб даверы ёй як лідэру кансэрватараў. Адным з прэтэндэнтаў на тое, каб кінуць ёй выклік, называецца былы міністар замежных справаў Борыс Джонсан. Сярод магчымых варыянтаў разьвіцьця падзей называюцца спроба працягнуць перамовы з Брусэлем, датэрміновыя выбары і нават паўторны рэфэрэндум аб Брэксыце.

Апанэнты выхаду Брытаніі з ЭЗ вітаюць сёньняшняе рашэньне Эўрапейскага суду, бо яно дапускае, што кабінэт міністраў тэарэтычна можа проста адклікаць сваё апавяшчэньне аб выхадзе з ЭЗ да 29 сакавіка 2019 году, безь якіх-небудзь складаных працэдураў ўзгадненьня з іншымі дзяржавамі Эўразьвязу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG