Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд прызнаў кампанію зьняволенага бізнэсоўца Кныровіча банкрутам


Аляксандар Кныровіч на судзе, архіўнае фота
Аляксандар Кныровіч на судзе, архіўнае фота

Даўгі кампаніі — больш за 5 мільёнаў даляраў. Аляксандар Кныровіч мае выйсьці на волю з калёніі ўзмоцненага рэжыму ў 2022 годзе.

Кампанію Аляксандра Кныровіча ТАА «СарматТэрма-Інжынірынг» суд прызнаў банкрутам. Яе ліквідуюць да канца лістапада. Адпаведнае рашэньне прыняў Эканамічны суд Менскай вобласьці 19 лістапада. Гэта вынікае з інфармацыі, разьмешчанай у адзіным рэестры зьвестак аб банкруцтве.

Паводле пастановы суду, даўгі кампаніі Кныровіча складаюць больш за 5 мільёнаў даляраў, яе маёмасьць будуць распрадаваць

КДБ арыштавала бізнэсоўца і Аляксандра Кныровіча ў студзені 2017 году, з таго часу яго трымалі пад вартай у СІЗА КДБ («амэрыканцы»).

Аляксандар Лукашэнка амаль адразу па затрыманьні Кныровіча заяўляў пра адназначную вінаватасьць бізнэсоўца: маўляў, «таўро на ім ставіць няма дзе».

На судзе ў красавіку Кныровіч толькі часткова прызнаў віну. На абвінавачаньне ў нясплаце падаткаў Кныровіч сказаў, што «ня згодны з мэтодыкай разьлікаў» і з тым, як сьледчыя вызначылі пэрыяды заніжэньня сумы падаткаў. Яго асудзілі на 6 гадоў пазбаўленьня волі.

Сёлета ў кастрычніку Кныровічу на год скарацілі тэрмін зьняволеньня. Ён мае высьці на волю ў 2022 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG