Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВМФ Украіны: расейскі карабель у Азоўскім моры пратараніў украінскі


Ілюстрацыйнае фота. Салдат ВМС Украіны на Азоўскім моры
Ілюстрацыйнае фота. Салдат ВМС Украіны на Азоўскім моры

Камандаваньне Ваенна-марскіх сіл Украіны абвінаваціла Расею ў агрэсіўных дзеяньнях супраць украінскіх вайскоўцаў у Азоўскім моры.

Як гаворыцца ў паведамленьні ўкраінскіх вайскоўцаў, 25 лістапада карабель расейскай памежнай службы Расеі «Дон» ажыцьцявіў таран украінскага рэйдавага буксіра, які разам з двума іншымі баявымі караблямі рабіў плянавы пераход з порта Адэсы ў Марыюпаль.

У выніку інцыдэнту быў пашкоджаны галоўны рухавік карабля, абшыўка і агароджа, а таксама згублены выратавальны плыт. Аб пацярпелых не паведамляецца.

«Расея ў чарговы раз прадэманстравала сваю агрэсіўную сутнасьць і поўнае грэбаваньне нормаў міжнароднага права» — гаворыцца ў паведамленьні ўкраінскага камандаваньня, якое плянуе перадаць інфармацыю пра інцыдэнт у міжнародныя органы. Расейскія вайскоўцы паведамленьне пакуль не камэнтуюць.

Раней Украіна неаднаразова заяўляла пра тое, што Расея парушае міжнароднае права, перашкаджаючы свабоднаму суднаходзтву ў Азоўскім моры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG