Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША: Галадамор — адно з жудасных злачынстваў XX стагодзьдзя


Помнік ахвярам Галадамору ў Кіеве.
Помнік ахвярам Галадамору ў Кіеве.

Ва Ўкраіне ў чацьвёртую суботу лістапада адзначаецца Дзень памяці ахвяраў Галадамору — штучнага голаду, створанага савецкімі ўладамі на тэрыторыі тагачаснай УССР ў 1932-33 гадах. Колькасьць яго ахвяр ацэньваецца на некалькі мільёнаў.

У апублікаванай заяве Дзярждэпартамэнта ЗША з нагоды 85-гадовай гадавіны Галадамору гаворыцца, што ён быў адным з самых жудасных злачынстваў XX стагодзьдзя і зьяўляецца напамінам пра жорсткасьць камуністычнага рэжыму. Адказнасьць за яго ўскладаецца на кіраўніцтва тагачаснага СССР на чале з Іосіфам Сталінам, якое імкнулася, як сказана ў дакумэнце, «заняволіць ўкраінскі народ і нацыю».

«У нашы дні ўкраінцы зноў гінуць у выніку спробаў Расеі разбурыць іх ідэнтычнасьць і заходнія памкненьні», — гаворыцца ў заяве амэрыканскага зьнешнепалітычнага ведамства. У ёй на Маскву ўскладаецца адказнасьць за канфлікт у Данбасе і падкрэсьліваецца, што ЗША падтрымліваюць сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны.

Сёлета Сэнат ЗША прыняў рэзалюцыю, у якой Галадамор названы генацыдам украінскага народу. Гэтак жа яго афіцыйна характарызуе 21 штата ЗША.

Расея на афіцыйным узроўні адмаўляецца прызнаць Галадамор генацыдам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG