Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пачаўся джазавы фэстываль ХJAZZ


Сэбастыян Студніцкі ў Менску
Сэбастыян Студніцкі ў Менску

У менскім культурным цэнтры «Корпус» адкрыўся фэстываль ХJAZZ, прыдуманы вядомым нямецкім кампазытарам, трубачом і піяністам Сэбастыянам Студніцкім.

Сем музыкаў з Бэрліну паабяцалі за тры дні ператварыць Менск у джазавую лябараторыю.

Раней такія джазавыя фэстывалі Сэбастыян Студніцкі праводзіў у Турэччыне, Расеі, Польшчы, Ізраілі і Францыі.

«Да Менску ляцець усяго адну гадзіну з Бэрліну, і ўсё даволі далёка ад нас. Таму для мяне гэта экзатычная краіна. Я зь нецярпеньнем чакаю, як гэта ўсё пройдзе тут, і рады магчымасьці арганізаваць гэтае сьвята тут», — сказаў карэспандэнту Свабоды Сэбастыян Студніцкі.

Падчас адкрыцьця фэстывалю ў Менску
Падчас адкрыцьця фэстывалю ў Менску

​Ён мяркуе даведацца падчас фэстывалю, наколькі Менск джазавы горад. Раней ён выступаў толькі ў Горадні.

«Таму ў бліжэйшыя дні, я спадзяюся, мы адкрыем для сябе Менск менавіта з джазавага пункту гледжаньня. У Горадні я ўдзельнічаў у адным з фэстываляў. Публіка там адкрытая, і было прыемна граць для гэтых людзей. Я чакаю, што людзі і ў Менску будуць настолькі ж адкрытыя», — сказаў Сэбастыян Студніцкі.

16 лістапада ў культурным хабе «ОК16» пройдзе вялікі джазавы канцэрт з удзелам квартэта Сэбастыяна Студніцкага і менскіх «Мрояў Пафнуція», трыё Канстанціна Гарачага і квартэта Міхаіла Філіпені.

17 лістапада Сэбастыян Студніцкі і Пафнуцій запрашаюць на музычную праграму «Джаз для дзяцей» у галерэі «Арт-Беларусь».

У гэты ж дзень у вялікай залі філярмоніі — канцэрт «Memento», на якім джазавае трыё Студніцкага выступіць разам зь Дзяржаўным акадэмічным сымфанічным аркестрам Беларусі.

У Менску канцэрты праходзяць пры падтрымцы пасольства Нямеччыны і завяршаюць сёлетнія Тыдні Нямеччыны ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG