Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце археолягі выявілі муміі катоў і жукоў скарабэяў


Малюнак са старажытнага Эгіпту
Малюнак са старажытнага Эгіпту

Археолягі выявілі ў Эгіпце дзясяткі муміфікаваных катоў, а таксама рэдкія муміі жукоў скарабэяў.

Як паведамляе The Guardian, знаходка, узрост якой можа дасягаць шасьці тысяч гадоў, разьмяшчаецца ў нэкропалі Сакара пад Каірам.

«Забальзамаваныя жукі — гэта нешта сапраўды ўнікальнае», — заявіў генэральны сакратар Вышэйшай рады па справах старажытнасьцяў Эгіпту Мустафа Вазіры.

Разам з муміямі катоў і скарабэяў ў грабніцы знайшлі пазалочаныя статуі катоў і бронзавую статую старажытнаэгіпецкай багіні катоў Бастэт. Група археолягаў таксама знайшла ў пахаваньні драўляныя выявы кобры і кракадзіла, а таксама амулеты, прылады для пісаньня і кошыкі для папірусу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG