Як мінімум адзінаццаць чалавек, у тым ліку памочніка шэрыфа, пацярпелі ў выніку страляніны ў бары ў прадмесьці Лос-Анджэласу. Пра гэта паведамляе Los Angeles Times са спасылкай на паліцыю.
Страляніна здарылася ў бары Borderline Bar & Grill ў горадзе Таўзэнд-Оўкс 7 лістапада каля 23:20 паводле мясцовага часу (раніцай 8 лістапада паводле менскага часу). Адзін з паліцыянтаў паведаміў Los Angeles Times, што стралок зрабіў ня менш за 30 стрэлаў. Ён таксама кідаў у бары дымавыя гранаты, распавёў каналу ABC7 адзін зь відавочцаў. У будынку маглі знаходзіцца некалькі сотняў чалавек, паведаміў прадстаўнік шэрыфа.
На месцы здарэньня працуюць агенты ФБР і Бюро алькаголю, тытуню і агнястрэльнай зброі.
Прадстаўнікі шэрыфа акругі Вэнтура, дзе месьціцца горад, заявілі на прэс-брыфінгу, што ня могуць пацьвердзіць, што нападнік быў затрыманы.