Міністар адукацыі Ігар Карпенка ўручаў 26 кастрычніка ганаровыя знакі «Камсамольскай славы». У сваёй прамове да актывістаў «сьвяткаваньня 100-годзьдзя ВЛКСМ», якія «падключылі навучэнцаў, працоўную і сельскую моладзь» да адзначэньня юбілею, ён заўважыў:
«Юбілей — гэта добрая нагода ўзгадаць знакамітыя даты, падзеі, а таксама тыя формы і мэтады, якія і цяпер маюць актуальнае гучаньне».
Тым часам у сацыяльных сетках студэнты пішуць пра «разнарадкі» на наведваньне камсамольскіх мерапрыемстваў.