Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаліся найбуйнейшыя з моманту заканчэньня «халоднай вайны» вучэньні NATO


Ілюстрацыйнае фота. Вайсковыя вучэньні NATO Trident Juncture 2015 году
Ілюстрацыйнае фота. Вайсковыя вучэньні NATO Trident Juncture 2015 году

Найбуйнейшыя пасьля заканчэньня «халоднай вайны» вайсковыя вучэньні NATO Trident Juncture пачаліся 25 кастрычніка на тэрыторыі Нарвэгіі, паведамляе сайт NATO.

Манэўры будуць праходзіць з 25 кастрычніка па 7 лістапада ў паветры, на сушы і на моры. Тэрыторыя правядзеньня — цэнтральная і ўсходняя Нарвэгія, а таксама прылеглыя раёны Паўночнай Атлянтыкі і Балтыйскага мора, у тым ліку Ісьляндыі і паветранай прасторы Фінляндыі і Швэцыі.

У маштабных вучэньнях задзейнічана каля 50 тысяч удзельнікаў з 31 краіны NATO і краінаў-партнэраў, каля 250 самалётаў, 65 суднаў і да 10 тысяч транспартных сродкаў.

Манэўры Trident Juncture-18 будуць адбывацца паводле сцэнару рэагаваньня ў выпадку нападу на адну з краінаў-саюзьніц, што адпавядае артыкулу пятага пагадненьня NATO (у калектыўнай абароне). Мэта вучэньняў — праверыць, ці гатовы вайсковы саюз адказаць на новыя віды пагрозаў, у тым ліку «тэхнікі гібрыднай вайны і прапаганды».

Расея і Беларусь прынялі запрашэньне назіраць за вучэньнямі Trident Juncture 2018, паведаміў 24 кастрычніка генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг.

У той жа час міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу раскрытыкаваў NATO за тое, што вучэньні альянсу праходзяць усе бліжэй да расейскіх межаў. У верасьні 2018 году Расея правяла на Далёкім Усходзе найбуйнейшыя за сваю сучасную гісторыю вайсковыя манэўры «Усход-2018» з прыцягненьнем амаль 300 тысяч вайскоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG