Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менска можа зьявіцца новы спадарожнік


Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» можа стаць спадарожнікам Менска, паведаміў першы намесьнік генэральнага дырэктара «Кампаніі па разьвіцьці індустрыяльнага парку» Кірыл Карацееў у праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТВ, паведамляе БЕЛТА.

«У нас ёсьць даручэньне кіраўніка дзяржавы адпрацаваць гэтую тэму. Мы падрыхтавалі шэраг інфраструктурных прапаноў. Сёньня размова ідзе аб будаўніцтве працягу дарогі ад Ваўпшасава да Менска. І фактычна той кавалак, які ўнутры парку, мы ўжо робім», — сказаў Кірыл Карацееў.

Больш доўгатэрміновае пытаньне — аб будаўніцтве хуткаснага трамвая, хуткаснага мэтро, якія зьвяжуць парк, Менск і аэрапорт.

У індустрыяльным парку будзе ўзьведзены першы жылы дом на 156 кватэр. Ва ўбудаваных памяшканьнях разьмесьціцца пункт аховы правапарадку, фэльчарскі пункт і інш. Наступным крокам стане будаўніцтва бальніцы на тэрыторыі парку. У пэрспэктыве на тэрыторыі парку плянуецца пабудаваць каля 120 тыс. кв. м жыльля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG