Маці асуджанага за напад з бэнзапілой Уладзіслава Казакевіча Вольга Мажэйка сьцьвярджае, што ў магілёўскай турме № 4 зь яе сына «зьдзекуюцца». Сьледчы камітэт правярае, ці сапраўды да асуджанага ўжывалі фізычную сілу, піша Mspring.online.
Мажэйка распавяла, што да Казакевіча ўжываюць фізычную сілу. Хто менавіта, не ўдакладняецца. Яна дадала, што ў траўні зьмясьцілі ў карцар турмы № 4, дзе яму «прыходзілася цярпець холад, сырасьць і цьвіль». Паводле скаргі ў пракуратуру, асуджаны грэўся падчас прагулак на вуліцы — у той час тэмпэратура звонку была вышэй за тэмпэратуру ў камэры (каля 15 градусаў на вуліцы). Праз гэта ў Казакевіча распухлі ногі. Упраўленьне дэпартамэнту выкананьня пакараньняў і пракуратура адмовіліся прызнаваць парушэньне ва ўмовах утрыманьня.
У траўні 2018 году Уладзіслава Казакевіча асудзілі на 22 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму за замах на супрацоўнікаў калёніі. Казакевіч ужо быў асуджаны на 15 гадоў пазбаўленьня волі за забойства ў час нападу з бэнзапілой на менскі гандлёвы цэнтар «Эўропа». Гэтыя 2 тэрміны не суміруюцца.