Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наступствы цунамі і землятрусу на інданэзійскім востраве — відэа з дрона


Відэакадры з дрона, зробленыя 1 кастрычніка, паказваюць наступствы цунамі на востраве Сулавэсі ў Інданэзіі. За некалькі дзён да таго, 28 верасьня, на востраве адбыўся землятрус магнітудай 7,5 балаў.

Горад Палу, дзе пражывае каля 350 000 чалавек, быў амаль цалкам разбураны. Колькасьць загінулых набліжаецца да 1000 чалавек. Улада спрабуе даставіць прэсную ваду і цяжкае абсталяваньне ў рэгіён, а таксама заяўляе аб падрыхтоўцы да масавых пахаваньняў, каб пазьбегнуць захворваньняў. (Відэа AFP, без гуку)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG