Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У гарадах Расеі адбыліся выбухі піратэхнікі ў месцах збору людзей


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Вядома пра двух затрыманых, паліцыя заявіла, што падазраваныя дзейнічалі па ўказцы тэлефонных махляроў.

Праз выбухі эвакуявалі гандлёвы цэнтар «Форт» у Маскве. Пазьней высветлілася, што фэервэрк запусьціла пэнсіянэрка. Як паведамілі ў МУС Масквы, жанчыну затрымалі наведнікі і перадалі паліцыі. Паводле МУС, яна дзейнічала на загад невядомых, якім раней перавяла 120 тысяч рублёў.

У падмаскоўным Каралеве эвакуявалі ГЦ «Геліос» пасьля падрыву пэтард. Відавочцы паведамлялі, што выбух разьбіў некалькі шыбаў, загарэлася столь. Ніхто не пацярпеў. Падазраваным апынуўся 63-гадовы мужчына, яго затрымалі.

У Хімках Маскоўскай вобласьці невядомы падпаліў піратэхніку ў аддзяленьні пошты.

Таксама паведамлялася аб выбуху каля банкамату ў Санкт-Пецярбургу. Паводле відавочцаў, у бліжэйшым аддзяленьні банку пачаўся пажар.

Тэлеграм-каналы публікуюць фота і відэакадры меркаванай падрывальніцы банкамату ў Пецярбургу. Гэта пажылая жанчына, якая, верагодна, прынесла з сабой слоік з гаручай сумесьсю, зайшла ў аддзяленьне, выліла зьмесьціва слоіка на апарат і падпаліла.

  • Праваабарончы праект Avtozak LIVE раней падлічыў, што ў Расеі ад пачатку поўнамаштабнай расейскай агрэсіі ва Ўкраіне 547 чалавек сталі фігурантамі крымінальных спраў аб падпалах або спробах падпалаў ваенкаматаў, адміністрацыйных будынкаў і аб'ектаў чыгуначнага транспарту. У 148 выпадках фігуранты спрабавалі падпаліць аб'екты чыгуначнай інфраструктуры: рэлейныя шафы, станцыі і цягнікі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG